У Беларусі пройдуць прафсаюзныя прававыя прыёмы

31 мая 2018

Больш чым сотня інспектараў пракансультуюць па пытаннях абароны працоўных правоў і сацыяльна-эканамічных інтарэсаў. Месца і час правядзення кансультацый можна даведацца на сайце Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, а таксама патэлефанаваўшы ў арганізацыі прафсаюзаў свайго горада або раёна.

Марына Лазар, начальнік галоўнага ўпраўлення апарата савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі: "З 2015 года ФПБ аказваюць дапамогу грамадзянам па месцы іх жыхарства або працы. Напрыклад, падчас прававых прыёмаў, якія прайшлі за 2017 год мы прынялі больш за чатыры тысячы чалавек. Асноўныя пытанні, якія задаюць грамадзяне падчас гэтых прававых прыёмаў, - гэта пытанні працоўнага заканадаўства, заканадаўствы жыллёвага і пенсіённага. Як правіла, мы аказваем кансультатыўную дапамогу грамадзянам, а таксама можам рыхтаваць працэсуальныя дакументы, напрыклад, іскавыя заявы, а таксама скаргі".

З лістапада ў некаторых рэгіёнах падчас прыёмаў да прафсаюзных юрыстаў далучыліся супрацоўнікі пракуратуры. Сумесна яны могуць больш аператыўна вырашаць праблемы, з якімі прыходзяць людзі.