Праблему шуму ў жылых раёнах ля чыгункі будуць вырашаць

28 сентября 2018

Пра гэта паведамілі ў Мінскім аддзяленні Беларускай чыгункі. Аб'яднаная нарада па тэме прайшла раней у Мінаблвыканкаме пры ўдзеле ўлад рэгіёна і землеўпарадкавальных службаў. Па выніках абмеркавання супрацоўнікі ведамстваў прынялі дакумент, у якім прапісана, як і за кошт чаго будуць зніжаць узровень шуму ў раёнах жылой забудовы. Аднак абмовіліся: вырашаць пытанне будуць пакуль толькі на праблемным участку ў раёне Калодзішчаў.

Нагадаем, два тыдні таму ў праграме "Галоўны эфір" на нашым тэлеканале выйшаў сюжэт. У адказ на скаргі мінчан журналісты АТН замерылі ўзровень шуму ля чыгункі ў Шабанах і Вяснянцы. Паказчыкі аказаліся значна перавышанымі, у прыватнасці, на вуліцы Ціміразева - гэта пацвердзіў спецыяліст. Таксама ў нашым матэрыяле прагучаў тэлефонны каментарый, у якім прадстаўнікі чыгункі анансавалі вырашэнне даўняй праблемы мінчан.