Праблему распаўсюджвання наркотыкаў абмеркавалі ў Мінгарвыканкаме

30 октября 2014
Актуальныя пытанні ўжывання і распаўсюджвання наркотыкаў абмеркавалі ўдзельнікі прэс-канферэнцыі ў Мінгарвыканкаме. Спецыялісты паведамілі, што за апошні год не было выяўлена выпадкаў набыцця спайсаў з рук. Распаўсюджваюць наркотыкі праз спецыяльныя сайты ў Інтэрнеце. Дарэчы, за 9 месяцаў гэтага года колькасць злачынстваў, звязаных з абаротам спайсаў, павялічылася амаль на 50%. За гэты час наркотыкі забралі жыцці 11 дзяцей.