Прыродны газ прыйшоў у самыя аддаленыя населеныя пункты Магілёўскай вобласці

4 октября 2017

Яшчэ тры аграгарадкі Магілёўскай вобласці падключаныя да прыроднага газу. Ён прыйшоў у самыя аддаленыя населеныя пункты ўсходняга рэгіёна - пасёлкі Баханы, Енаполле і Бярозкі Хоцімскага раёна. Урачыстае мерапрыемства з сімвалічным запальваннем факела сабрала нямала вяскоўцаў. Пракладзены больш як 16 км газаправода, новыя перспектывы адкрыты для больш чым паўтысячы дамоў вяскоўцаў. Гэта датычыцца ацяплення і ў цэлым павышэння камфортных умоў пражывання. На новы від паліва ў перспектыве будуць пераведзены і вытворчасці, і жылфонд. Дарэчы, 40 кватэр ужо падключаныя да адзінай сеткі. Яшчэ паўтысячы на чарзе.

Аляксей Кушнарэнка, генеральны дырэктар ВРУП "Магілёўаблгаз": "Штогод ад 200 да 250 км з'яўляецца новых сетак. На 3-4 тысячы абанентаў становіцца больш. На сёння ў Магілёўскай вобласці 330 тысяч кватэр і індывідуальных жылых дамоў выкарыстоўваюць гэтую карысць пад назвай "прыродны газ".

Новым этапам у рэалізацыі дзяржаўнай праграмы газіфікацыі стане ўжо ў найбліжэйшы час падключэнне да прыроднага газу пасёлка Татарка Асіповіцкага раёна.