Прыняты план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і святкаванні 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

4 марта 2014

Савет кіраўнікоў дзяржаў СНД у рабочым парадку прыняў план асноўных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і святкаванні юбілейнай даты. Яна адзначаецца ў наступным годзе.
Плануецца зварот кіраўнікоў дзяржаў да народаў краін Садружнасці і сусветнай грамадскасці. Пройдуць ваенныя парады, міжнародныя канферэнцыі, фестывалі, радыёмасты. Ветэранам уручаць адзіны юбілейны медаль. Асобая ўвага - сацыяльнай абароне ўдзельнікаў вайны і добраўпарадкаванню воінскіх пахаванняў.