Прынцыпы міру, дружбы, узаемаразумення, згоды і павагі - у Мінску прэзентавалі рэспубліканскі праект "Школа міру"

16 декабря 2021

Новыя падыходы ў адукацыі. У Мінску прэзентавалі рэспубліканскі праект "Школа міру", дзе ў аснове выхавання  дзяцей і моладзі - прынцыпы міру, дружбы, узаемаразумення, згоды і павагі.    Гэта сумесная праграма Беларускага фонду міру і Міністэрства адукацыі. Першым, каму афіцыйна прысвоілі званне "Школы міру", стаў Мінскі каледж электронікі. Да гэтага праект праводзіўся ў тэставым рэжыме. За 3 гады  паўдзельнічалі 20 школ па ўсёй краіне. 

У рамках праекта плануецца, што ў кожным рэгіёне з'явіцца як мінімум адна "Школа міру".