Навагоднія вітрыны заззялі ва ўнівермагах Мінска

21 ноября 2022

Зімовая казка  і на прылаўках магазінаў, а таксама  ў вітрынах. Сімвал Новага  года ў розных варыяцыях дэкаратараў сустракае пакупнікоў буйных сталічных універмагаў. У асартыменце вялікая разнастайнасць святочных тавараў. Паліцы ўпрыгожваюць гірлянды, рознакаляровыя шары, тэматычныя сувеніры, цацкі і зялёны сімвал года - ёлкі  розных памераў. Усё гэта ахвотна набываюць пакупнікі, тым самым у свае дамы прыносяць навагодні настрой. 

Навагодні дэкор пакрысе прымярае і сам горад. На цэнтральных вуліцах усталёўваюць светлавыя інсталяцыі, LED-экраны, развешваюць ілюмінацыю. Зазіхаціць Мінск 15 снежня.