Прыём грамадзян прайшоў у Клімавіцкім раёне

15 июня 2017

Праблемы людзей важнейшыя за ўсё. Прадстаўнікі ўлады працягваюць прыёмы грамадзян у рэгіёнах краіны. Гэта дазваляе не толькі сустрэцца з людзьмі, выслухаць і адказаць на надзённыя пытанні, але і часцяком аператыўна вырашыць іх на месцы.

Сёння прыём грамадзян у адным з самых аддаленых раёнаў - Клімавіцкім, на мяжы з Расіяй - правёў першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў. У асноўным пытанні датычыліся камунальнай сферы і развіцця прыватнага прадпрымальніцтва ў рэгіёнах.

Максім Рыжанкоў, першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі: "Усе пытанні павінны вырашацца на ўзроўні мясцовай улады, толькі тыя, якія не ўваходзяць, можа быць, у кампетэнцыю мясцовага ўзроўню, якія патрабуюць фінансавання дадатковага або патрабуюць прыняцця законаў, змены заканадаўчых актаў, вось яны могуць мець месца там дзесьці на высокім узроўні. Усё астатняе павінна закрывацца тут. Гэта значыць, чалавек павінен быць пачуты".

І сёння ж Максім Рыжанкоў сустрэўся з ідэалагічным актывам раёна. Падчас сустрэчы, якая прайшла ў фармаце адкрытага дыялогу, абмяркоўваліся пытанні развіцця эканамічнага, турыстычнага і культурнага патэнцыялу прымежнага рэгіёна.