Пры падліку галасоў першымі ўскрывалі урны для датэрміновага галасавання і галасавання дома

26 февраля 2024

Участкі для галасавання па ўсёй Беларусі закрыліся 25 лютага роўна а 20-й гадзіне. Спачатку члены камісій прапрацавалі спісы і пагасілі нявыкарыстаныя бюлетэні - менавіта гэтага патрабуе пратакол. І толькі пасля яны афіцыйна пачалі падлік.

У першую чаргу былі ўскрытыя урны тых, хто галасаваў датэрмінова або дома. Затым былі пералічаны бюлетэні, запоўненыя непасрэдна ў адзіны дзень галасавання.

Высокую яўку беларусаў адзначаюць як назіральнікі, так і старшыні камісій. Нагадаем, што папярэднія вынікі выбараў дэпутатаў у адзіны дзень галасавання ЦВК краіны агучыць 26 лютага а 14-й гадзіне.