Прэзідэнт: Выйграйце ў расіян, ад вас больш нічога не трэба

29 февраля 2024

Задачы для спорту. У кожным відзе - правесці рэвізію. І зрабіць гэта трэба будзе ў першым паўгоддзі. Гэта значыць, што за гэты час трэба перагледзець сістэму падрыхтоўкі атлетаў, надаўшы асаблівую ўвагу дзіцячаму спорту і падрыхтоўцы трэнераў, крытэрыем адбору на розныя прыступкі спартыўнай кар'еры. Такі вынік сённяшняй размовы ў Прэзідэнта. У краіне створаны ўсе ўмовы для дасягнення высокіх вынікаў. І калі такія ёсць - атлетаў гатовы заахвочваць. Але Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены: цяперашнія вынікі ў спорце непараўнальныя з тым клопатам і ўкладаннямі, якія робіць дзяржава. Асобныя даручэнні прагучалі і адносна гульні нумар адзін. Навесці парадак трэба і ў сістэме падрыхтоўкі футбалістаў. Наталля Брэвус прадоўжыць (падрабязнасці ў відэа).