Прэзідэнт уручыў падзякі выпускнікам і выкладчыкам ВНУ

23 июня 2023

Хвіліна славы для выпускнікоў-2023 і іх выкладчыкаў.  Гэтыя імгненні яны будуць доўга берагчы і ўспамінаць.  Прэзідэнт Беларусі сёння ўручыў заслужаныя ўзнагароды лепшым у вучобе і педагагічным майстэрстве. Урачыстая цырымонія адбылася ў Палацы Незалежнасці. Момант сапраўды  сімвалічны.  У гэтым перакананы  і Аляксандр Лукашэнка.

Тыя, хто толькі пачынае свой працоўны шлях, плячо ў плячо з прафесіяналамі сваёй справы. І гэты давер трэба апраўдаць. У нашага  Прэзідэнта няма сумненняў -  цяперашняй моладзі гэта па сілах.

У зале дзяржаўных узнагарод сёння гучала шмат слоў падтрымкі і падзякі  за плённую працу, годны прыклад іншым, педагагічны талент. І галоўнае -  вера ў тое, што ўсё атрымаецца.

Гэта ім, маладым, ствараць гісторыю краіны, а  старэйшым калегам  быць апорай студэнцтва і дзяржавы.

 Вольга Анішчанка пра тых, хто штодня даказвае: веды - сіла!