Прэзідэнт у Лунінецкім раёне праінспектаваў, як выконваюцца задачы баявога дзяжурства па СПА

23 января 2022

Ні дня не можа прайсці спакойна, каб нашы заходнія суседзі не напладзілі фэйкаў і не паспрабавалі ўцягнуць нашу краіну ў міжнародны скандал. На тыдні ўсе мы бачылі загалоўкі, што нібыта "Беларусь рэзка разварочвае танкі ў бок Польшчы і краін Балтыі", а "Расія нападзе на Украіну, у тым ліку з боку Беларусі". 

Усё проста: гэтую адкрытую лухту скляпалі з-за таго, што Беларусь рыхтуецца правесці сумесныя вучэнні з Расіяй. Манеўры ўзброеных сіл "Саюзная рашучасць" пройдуць з 10 па 20 лютага. Але ніякай раптоўнасці няма, усё згодна з планам, пра маючыя адбыцца трэніроўкі лідары Саюзнай дзяржавы распавялі яшчэ ў снежні. Ды і потым, няўжо суседзі думаюць, што нашы краіны будуць проста моўчкі назіраць, як яны пры дапамозе ЗША нарошчваюць мілітарызацыю па перыметры нашых меж.

Так што ўмацаванне меж - вымушаная мера. І вельмі шкада, што да яе прыходзіцца звяртацца не толькі на захадзе, але ўжо і на поўдні краіны. Плацдармам для актыўных трэніровак НАТА стала Украіна. На тыдні размова на вышэйшым узроўні аб умацаванні ваеннай бяспекі адбылася ў паўднёвым рэгіёне. Аляксандр Лукашэнка адправіўся ў Лунінецкі раён, дзе знаходзіцца адзін з ваенных аэрадромаў, каб паглядзець, як выконваюцца задачы баявога дзяжурства па супрацьпаветранай абароне.

Наш аглядальнік Ілона Красуцкая з падрабязнасцямі.