Прэзідэнт Кубы наведаў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Беларусі

24 октября 2019

Прэзідэнт Кубы наведаў і беларускую кузню кіруючых кадраў. У сценах Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце падчас дружалюбнага дыялога ганароваму госцю распавялі пра структуру навучальнай установы і прынцыпы падрыхтоўкі спецыялістаў. Як адзначыў кубінскі лідар, беларускі вопыт навучання будучых кіраванцаў цікавы, і некаторыя фішкі запазычаць для вышэйшай школы кіраўніцтва астраўной дзяржавы. Пасля адукацыйнай размовы Прэзідэнт Кубы па традыцыі пакінуў запіс у кнізе ганаровых гасцей Акадэміі. Дарэчы, яго першы візіт у навучальную ўстанову адбыўся тры гады таму ў статусе першага намесніка старшыні Дзяржсавета і Савета Міністраў Рэспублікі Куба.