Прэзідэнт Беларусі расказаў у інтэрв'ю, што санкцыі Захаду яго не засмучаюць

11 января 2021
Пра беларуска-расійскія адносіны, умовы для далейшай інтэграцыі, цэны на газ і сяброўства з Уладзімірам Пуціным, а таксама  наконт сутнасці нашай шматвектарнай знешняй палітыкі і, вядома, пра самае асабістае.  

Аляксандр Лукашэнка даў вялікае і адкрытае інтэрв'ю аўтару праграмы "Дзеючыя асобы" на тэлеканале "Расія-1" - журналісту Наілі Аскер-задэ. Кіраўнік дзяржавы расказаў, ці лічыць Уладзіміра Пуціна сваім сябрам, калі чакаць у Беларусі праект новай Канстытуцыі, як рэагуе на санкцыі Захаду і чаму не трымае зла на прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. 

Дарэчы, інтэрв'ю ў гэтай праграме даў і малодшы сын Аляксандра Лукашэнкі - Мікалай. 

Расказвае Ілона Красуцкая.

Наконт гэтага інтэрв'ю дамаўляліся больш чым год. Здымкі ўвесь час пераносіліся з-за шчыльнага графіку беларускага прэзідэнта. У выніку дзеля эксклюзіву аўтару праграмы "Дзеючыя асобы" прыйшлося адкласці падрыхтоўку да святаў і экстранна выехаць у Мінск. Здымалі за некалькі  дзён да Новага года.

Увесь мінулы тыдзень Наіля Аскер-Задэ як магла інтрыгавала гледача ў сацсетках. Вось яна выйшла на лёд з Аляксандрам Лукашэнкам.

Аказалася ў яго рабочым кабінеце.

А зараз наш прэзідэнт сам вязе яе за рулём аўтамабіля. 

Частуе ў бацькоўскім доме на радзіме ў Александрыі.

А вось сэлфі з малодшым сынам прэзідэнта Мікалаем.

А. Лукашэнка: На рэферэндуме людзі вызначаць, быць новай Канстытуцыі ці не быць

Госця з Расіі, вядома, ледзь не ў першую чаргу спытаецца пра адносіны паміж краінамі і далейшыя ўмовы для інтэграцыі. Пра сяброўства з Пуціным таксама было. 

Хто бы што ні дадумваў, рэферэндум па папраўках у Канстытуцыю ў Беларусі будзе. Аляксандр Лукашэнка расказаў, калі і дзе пра гэта аб'явяць. 

Прэзідэнт расказаў, што санкцыі Захаду яго не хвалююць, а ад сваёй шматвектарнай палітыкі Беларусь адмаўляцца не збіраецца, што б ні адбывалася. Прыклад. Дыпадносіны з Украінай застылі, але эканоміка набірае абароты. На Зяленскага Аляксандр Лукашэнка зла не трымае. А калі б адбылася сустрэча, абавязкова б павітаўся.

Прэзідэнт: Мы можам весці дыялог з кім заўгодна, калі гэтага хтосьці жадае

Чарговы раз расійскія калегі спыталіся прэзідэнта аб падрабязнасцях той чатырохгадзіннай сустрэчы ў следычым ізалятары КДБ з прадстаўнікамі апазіцыі. Аляксандр Лукашэнка аб ёй не шкадуе.


Мікалай Лукашэнка іграе на фартэпіяна і вучыць іспанскую мову

Пагутарыць Наілі Аскер-задэ ўдалося і з малодшым сынам прэзідэнта. Гэта вялізны журналісцкі поспех, усё-такі першае дарослае інтэрв'ю Мікалая Лукашэнкі. Гледачы даведаліся  пра тое, што Мікалай па-ранейшаму захапляецца біялогіяй і хіміяй, іграе на фартэпіяна ўжо 7 гадоў, выдатна валодае англійскай мовай, а зараз яшчэ вучыць іспанскую. З бацькам яны абмяркоўваюць палітыку дома, і як ва ўсіх сем'ях спрачацца таксама даводзіцца.

З Аляксандрам Лукашэнкам у іх агульнае хобі - хакей. А вось наконт  музычных густаў таксама спрачаюцца.

Прэзідэнт адкрыта сказаў, што 2020 праводзіў з пачуццём надзеі. Наперадзе вялікія мэты - новая пяцігодка. Яе трэба спланаваць, а яшчэ вырашыць задачы і пытанні, якія прагучаць на Усебеларускім народным сходзе.

Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што ў будучыні, калі будуць гаварыць пра эпоху Лукашэнкі, то яе будуць вызначаць як эпоху стабільнасці, міру і справядлівасці.

Яшчэ да выхаду ў эфір праграма выклікала вялізны рэзананс не толькі ў Беларусі і Расіі. Шматлікія важныя рэчы прагучалі ўпершыню. Гледачы па-новаму зірнулі на жыццё нашага прэзідэнта ў афіцыйным і нефармальным становішчы. У Instagram у аўтара праграмы мы паглядзелі на рэакцыю гледачоў.

Кожны кадр - эксклюзіў. У рабочым кабінеце, на хакейнай трэніроўцы, дома з пачастункамі.  Дзе яшчэ антураж для здымак і рэквізіт дае сам прэзідэнт, а галоўнае - абсалютную свабоду для творчасці?!  "Пул першага" па-добраму нават зайздросціць расійскім калегам.