Прэзідэнт Беларусі кіраўніку Мінтранса: Вы абавязаны забяспечыць нармальнае функцыянаванне галіны

16 августа 2021

Як прасоўваецца рэканструкцыя найбуйнейшых магістраляў і мясцовых трас і як спраўляецца беларуская авіяцыя ва ўмовах еўрапейскай авіяблакады? Становішча спраў у транспартнай сферы сёння абмеркавалі ў Палацы Незалежнасці. У Прэзідэнта з дакладам - міністр транспарту і камунікацый.

Прэзідэнт прыняў з дакладам кіраўніка Мінтранса

Галіна выконвае важную ролю ў беларускай эканоміцы. Транзітны статус нашай краіны спрыяе прыбытковасці транспартнай сферы. Яе доля ў ВУП парадку 6 %. І гэта фактычна палова выручкі, якую краіна зарабляе на экспарце паслуг. А таму важна максімальна выкарыстоўваць дарожны патэнцыял. Сёлета гэта складаней, чым звычайна. У маі над Беларуссю былі спынены палёты еўрапейскіх авіяперавозчыкаў. Белавія вымушана спыніла рэйсы па многіх заходніх кірунках. Санкцыі закранулі і рэалізацыю важных інфраструктурных праектаў. Але Прэзідэнт упэўнены - гэта акно новых магчымасцяў!

Даклад Прэзідэнту: Праца авіягаліны, дарожнае будаўніцтва, альтэрнатыўная дастаўка прадукцыі

Пад кантролем - дарожнае будаўніцтва. У краіне не будуць перакройваць праграму рэканструкцыі трас. Па словах кіраўніка міністэрства, фінансавыя крыніцы рэалізацыі буйных праектаў наўзамен еўрапейскіх ужо знойдзены. Тэрміны кардынальна пераносіць не прыйдзецца. Але Прэзідэнт патрабуе больш увагі надаваць дарогам мясцовага значэння, рэспубліканскія - практычна прыведзены ў парадак. А ў глыбінцы яшчэ трэба папрацаваць. У прыватнасці, людзі не павінны адчуваць складанасцяў пры паездках у аграгарадкі. Яшчэ адно прынцыповае патрабаванне Аляксандра Лукашэнкі датычылася безбар'ернага доступу беларускіх тавараў на знешнія рынкі. Мінтранс запэўніў - па найважнейшых таварных пазіцыях альтэрнатыва знойдзена.

У цэлым, нягледзячы на санкцыйныя рашэнні, галіна забяспечвае станоўчую дынаміку. Удалося не дапусціць падзення пасажырапатоку. Прыбавіў экспарт транспартных паслуг. За паўгоддзе транспартнікі зарабілі парадку двух мільярдаў долараў. Такія тэмпы разлічваюць захаваць і па выніках года.