Серыю відэаролікаў аб гарадах Беларусі, дзе пройдуць II Гульні краін СНД, прэзентавалі ў Мінску

14 июля 2023

Нацыянальны алімпійскі стадыён "Дынама" напярэдадні пагрузіўся ў атмасферу спартыўнай кінапрэм'еры. Нацыянальнае агенцтва па турызме пры падтрымцы профільнага Міністэрства прэзентавала серыю відэаролікаў да II Гульняў краін СНД у Беларусі. Відэарад адлюстроўвае турыстычны патэнцыял спартыўных аб'ектаў і галоўных славутасцяў гарадоў, дзе з 4 па 14 жніўня пройдзе галоўны мультыспартыўны форум года.

Усе серыі відэапрэзентацый гарадоў, дзе пройдуць II Гульні краін СНД, даступныя на афіцыйным ютуб-канале Нацыянальнага агенцтва па турызме.