Перавагі "электра" - ад абагравання дамоў да транспарта - ацанілі беларускія грамадзяне

12 ноября 2023

Новыя гарызонты адкрывае атамная энергетыка. Беларуская АЭС дазволіла не толькі адмовіцца ад імпарту электраэнергіі, знізіць залежнасць ад газу, але і дала магутны імпульс для развіцця самых розных сфер - ад навукі да прамысловасці.

Усё, што ідзе з прыстаўкай "электра", ад абагравання хат да транспарта, у краіне карыстаецца вялікім попытам. Тыя ж электрамабілі. Паводле падлікаў аналітыкаў, да канца наступнага года аўтапарк краіны будзе 20 тысяч!

Але гэта толькі частка таго, дзе прымяняецца мірны атам. Рэпартаж Дар'і Рачко (відэа).