Прадстаўнікі Сусветнай асацыяцыі казахаў упершыню наведалі Беларусь

10 сентября 2015

Арганізацыя падтрымлівае бізнес-праекты, наладжвае культурна-адукацыйныя, духоўныя сувязі з землякамі. А ў Беларусі пражывае прыкладна паўтысячы казахаў, палова - у сталіцы. Сустрэча з прадстаўнікамі казахстанскай дыяспары прайшла ў БНТУ - у цэнтры казахскай мовы, гісторыі і культуры імя Абая.

Тут жа працуе выстава, якая знаёміць з побытам і традыцыямі Казахстана.