Прадстаўнікі прамысловага блока Беларусі ўсклалі кветкі да падножжа абеліска на Ваенных могілках

21 июня 2023

Аддаць даніну памяці тым, хто загінуў за нашу будучыню, сёння на Ваенныя могілкі ў беларускай сталіцы прыйшлі прадстаўнікі прамысловага блока краіны. Яны ўсклалі кветкі да падножжа абеліска. Па словах першага намеснікі міністра профільнага ведамства, памяць аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны важна перадаваць новым пакаленням. Сітуацыя ў свеце абвостраная, і дапусціць паўтарэння гэтай трагедыі нельга.

Наведванне мемарыялаў напярэдадні 22 чэрвеня і ў гэты дзень   беларусы ўспрымаюць як абавязак. Памятныя мерапрыемствы праходзяць па ўсёй краіне.