Прадстаўнікі кітайскіх СМІ наведалі індустрыяльны парк "Вялікі камень"

16 апреля 2019

Журналісты найбуйнейшых сродкаў масавай інфармацыі Кітая  прыбылі ў Мінск, каб падрыхтаваць рэпартажы аб кітайска-беларускім супрацоўніцтве. Сёння  першы дзень афіцыйнага прэс-тура для 20 карэспандэнтаў, фатографаў і тэлеаператараў. Прадстаўнікі папулярных кітайскіх газет "Жэньмінь жыбаа", "Чайна дэйлі", а таксама інфармацыйнага агенцтва "Сіньхуа"  найперш наведалі індустрыяльны парк "Вялікі камень". Журналісты цікавіліся, якія прэферэнцыі існуюць для інвестараў, якімі тэмпамі ідзе будаўніцтва прамысловых аб'ектаў. Асаблівую зацікаўленасць выклікала сістэма "Адна станцыя", рэалізаваная ў парку па кітайскім прыкладзе.

 Прэс-тур праходзіць напярэдадні II міжнароднага форуму "Адзін пояс і адзін шлях". Ён пройдзе у канцы красавіка ў Пекіне.