Старшыня Белтэлерадыёкампаніі сустрэўся з вучнямі Луцкаўлянскай сярэдняй школы

20 декабря 2018

Сёння ў рамках "Школы актыўнага грамадзяніна" з вучнямі Луцкаўлянскай сярэдняй школы Гродзенскага раёна сустрэўся Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант. Для кіраўніка медыяхолдынга сённяшняя сустрэча асаблівая, менавіта ў гэтай навучальнай установе прайшлі і яго школьныя гады. Так што агульных тэм для размовы знайшлося нямала.

Сярод тэм, якія абмяркоўваліся на сустрэчы, таксама акцыя "Нашы дзеці", дзіцячае "Еўрабачанне". Цікавіліся вучні і перспектывамі развіцця беларускага тэлебачання, эканамічнай сітуацыяй у краіне, гаварылі і аб малой радзіме.

Сярэдняя школа ў аграгарадку Луцкаўляны - адна з лепшых навучальных устаноў Гродзенскага раёна. Яе вучні становяцца пераможцамі абласных і рэспубліканскіх алімпіяд. Для навучальнага працэсу створаны ўсе ўмовы. Некалькі гадоў таму праведзены капітальны рамонт. А літаральна днямі абсталяваны новы сучасны камп'ютарны клас.

 



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя