Свята Вялікай Перамогі сёння адзначаць ва ўсіх рэгіёнах

9 мая 2013

Асноўныя мерапрыемствы ў горадзе над Бугам традыцыйна пройдуць у Брэсцкай крэпасці. Урачысты мітынг, выступленне духавога і камернага аркестраў і, вядома, сустрэча ветэранаў з маладым пакаленнем.


У Магілёве ўрачыстасці адкрые марш воінскіх часцей і шэсце - парад ветэранаў. У святочнай  праграме прыме ўдзел народны артыст Беларусі Уладзімір Гасцюхін і вакальная група Чысты голас.


У Гомелі народны артыст Расіі Алег Газманаў разам з ветэранамі пасадзіць алею, пазней дасць святочны канцэрт.


У Віцебску ўдзельнікі вайны змогуць бясплатна пакатацца на цеплаходзе. Для іх арганізуецца маштабная культурная праграма.


У адну вялікую канцэртную пляцоўку ператворыцца сёння Гродна. Там адбудзецца спартыўнае свята. Кульмінацыяй урачыстасцяў ва ўсіх абласных гарадах стане святочны салют.