Свята ПДВ сабрала сотні гасцей у Віцебску

2 августа 2016

Вальс бронетранспарцёраў, выстава баявой тэхнікі і ўзбраення, дэгустацыя сапраўднай армейскай кашы - відовішчную праграму арганізавалі віцебскія дэсантнікі на галоўнай плошчы горада. Свята, прысвечанае гадавіне ўтварэння паветрана-дэсантных войскаў і сіл спецаперацый Узброеных сіл, сабрала сотні гасцей. Самым яркім момантам сталі паказальныя выступленні вайскоўцаў. "Блакітныя берэты" разыгралі баявыя эпізоды, далі майстар-класы ва ўкладцы парашутаў, а таксама прадэманстравалі ваенную форму і абмундзіраванне розных гістарычных перыядаў.

І сёння - у Дзень дэсантнікаў і сіл спецаперацый - элітная брыгада зноў вярнула гістарычную назву і стала  паветрана-дэсантнай.