Святочны парад пройдзе ў Мінску ў Дзень Незалежнасці

27 февраля 2024

У Мінску 3 Ліпеня - у Дзень Незалежнасці - пройдзе святочны парад. Ён адбудзецца каля стэлы "Мінск - горад-герой". Прапанову аб яго правядзенні падтрымаў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.

Пра гэта стала вядома сёння на пасяджэнні аргкамітэта па падрыхтоўцы да святкавання 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Як адзначыў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, зараз важная якасная падрыхтоўка да ўрачыстасцяў і свежыя комплексныя рашэнні.

У святочным убранні беларуская сталіца будзе ўжо з 1  мая і да  знамянальнай даты - 80-годдзя вызвалення Беларусі. Сталічныя ўлады ўпэўнены, што Мінск стане эталонам правядзення ўрачыстасцяў.

9 беларускіх гарадоў будуць узнагароджаны вымпелам "За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны" - адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт. Сярод іх Баранавічы, Дзяржынск, Дзятлава, Калінкавічы, Любань, Асіповічы, Чавусы, а таксама гарадскія пасёлкі Обаль і Асвея.