Святочны канцэрт "Я, мы памятаем" напярэдадні Дня Перамогі адбыўся ў Магілёве

7 мая 2021

Святочны канцэрт "Я, мы памятаем" напярэдадні Дня Перамогі адбыўся ў Магілёўскім абласным тэатры драмы і камедыі імя Дуніна-Марцінкевіча. Ён стаў адной з маштабных падзей аднайменнай патрыятычнай акцыі, арганізаванай Беларускім саюзам жанчын. Для ветэранаў і ганаровых гасцей гучалі песні і вершы аб вайне і Вялікай Перамозе ў выкананні творчых калектываў прамысловых прадпрыемстваў.

Ветэраны прымалі кветкі і словы падзякі за іх подзвіг. А фінальным акордам канцэрта стала песня "Калі скончыцца вайна", якую выканала заслужаная артыстка Беларусі Алена Ланская.