Святочныя скідкі і дэгустацыі

22 декабря 2015

Магазіны адзінай дзяржаўнай гандлёвай сеткі Мінска да зімовых свят падрыхтавалі шэраг сюрпрызаў. Адведаць смачныя бліны, тарты або выпіць гарбаты можна будзе бясплатна у спецыяльных пунктах дэгустацыі. Такую гастранамічную акцыяю будуць ладзіць ў магазінах да 7 студзеня. Да таго ж наведвальнікі змогуць значна сэканоміць – скідкі на харчовыя тавары дасягнуць паловы кошту. На гэтым тыдні гандлёвая сетка пашырылася да 28 гандлёвых аб'ектаў. Новы магазін адкрыўся па вуліцы Бялецкага.