Святочныя набажэнствы Светлага Хрыстовага Уваскрэсення па традыцыі будуць трансліраваць тэлеканалы Белтэлерадыёкампаніі

6 апреля 2023

Прадстаўнікі каталіцкай канфесіі змогуць сачыць за ходам святочных набажэнстваў Светлага Хрыстовага Уваскрэсення ў эфіры  "Беларусь 1" і  "Беларусь 3". Тэлеканалы Белтэлерадыёкампаніі па традыцыі  будуць трансліраваць кадры з духоўных храмаў Мінска, Рыма і Ватыкана.

Святочны марафон сёння адкрывае тэлеканал "Беларусь 3". 6 красавіка на  календары - Вялікі чацвер. У 19:00 чакаем кадры са сталічнага архікафедральнага касцёла Прасвятой Дзевы Марыі. Імшу ўзначаліць  мітрапаліт Мінска-Магілёўскі,  архібіскуп Іосіф Станеўскі. Трансляцыя будзе суправаджацца сурдаперакладам.

У перадсвяточны вечар 8 красавіка ў 21:45 у эфіры тэлеканала "Беларусь 1"  трансляцыя са сталічнага архікафедральнага касцёла Прасвятой Дзевы Марыі. У прамым эфіры будзем сачыць за ходам кульмінацыйнага велікоднага набажэнства з удзелам кіраўніка Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі. Трансляцыя будзе суправаджацца сурдаперакладам.

У святочны дзень 9 красавіка ў 7:25 у эфіры "Беларусь 1" са словам на свята Уваскрэсення Хрыстовага выступіць архібіскуп Іосіф Станеўскі.

У  нядзельным эфіры "Беларусь 3" у 17:00 чакаем трансляцыі з Ватыкана. Канал пакажа Пасланне і блаславенне Папы Рымскага Францыска "Гораду і свету".