Праваслаўныя вернікі сустрэлі Вялікдзень

28 апреля 2019

Мільёны праваслаўных ва ўсім свеце сустрэлі галоўнае хрысціянскае свята - Вялікдзень. Уваскрэсенне Хрыстовае адзначаюць і праваслаўныя беларусы. Напярэдадні ўвечар ва ўсіх храмах краіны прайшлі святочныя набажэнствы. Велікодную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы Мінска адслужыў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павел. Сёння на працягу дня больш за тысячу храмаў па ўсёй краіне вядуць святочныя набажэнствы. Праваслаўныя працягнуць асвячаць галоўныя велікодныя сімвалы - кулічы, пасхі і фарбаваныя яйкі. Гэты святы дзень прынята праводзіць у коле сям’і.