Праваслаўныя вернікі святкуюць Прачыстую

28 августа 2023

У праваслаўных вернікаў сёння Першая Прачыстая. Дзень ушаноўваецца як вялікае свята, мае непераходную дату - 28 жніўня - і ўваходзіць у пералік 12 самых галоўных святаў у царкоўным календары. Ва ўсіх храмах сёння праходзяць урачыстыя літургіі. Сканчаецца Успенскі пост. У народзе свята супадае са зборам ураджаю, але на Прачыстую палявыя клопаты прынята адкласці.