Праваслаўныя вернікі святкуюць Праабражэнне Гасподняе або Яблычны Спас

19 августа 2017

Праваслаўныя вернікі сёння святкуюць Праабражэнне Гасподняе. Адно з найважнейшых пасля Вялікдня святаў.

Паводле Евангелля, у гэты дзень Ісус Хрыстос падняўся разам з вучнямі на Фаворскую гару. Там ён паўстаў перад імі змененым: раскрыў сваю Божую сутнасць. Вернікі сёння багаслаўляюць плады новага ўраджаю. У Беларусі гэта, як правіла, яблыкі. Адгэтуль і назва Яблычны Спас. У праваслаўных храмах па ўсёй краіне ідзе асвячэнне садавіны.

19 жніўня прыпадае на Успенскі пост. Аднак сёння тым, хто пасціць, дазваляюцца рыба і віно. Лічыцца, што менавіта ў гэты дзень прырода пачынае паварочвацца да восені. Ночы становяцца больш доўгімі і халоднымі.