Праваслаўныя вернікі адзначаюць Куццю

6 января 2017

Сёння ж праваслаўныя вернікі адзначаюць Куццю. Гэта самы строгі дзень саракадзённага посту.

Прынята нічога не есці да першай зоркі, якая, паводле легенды, і адзначыла нараджэнне Ісуса Хрыста. Цэрквы і манастыры ўжо ў святочным убранні: абразы нябесных заступнікаў упрыгожылі іглічнымі лапкамі, побач з алтаром размясцілі сімвалічную батлейку з яслямі і фігуркамі святога сямейства. Самыя юныя вернікі рэпеціруюць калядкі і калядныя спектаклі. Тэатралізаваныя пастаноўкі з павучальным сюжэтам падараць усім вернікам заўтра.

У гэтыя хвіліны вернікі сабраліся ў храмах на перадсвяточную літургію. Галоўная калядная служба пройдзе паводле традыцыі ў Свята-Духавым кафедральным саборы. Святочнае богаслужэнне ў вячэрнім эфіры пакажуць тэлеканалы "Беларусь 1" і спадарожнікавы "Беларусь 24".