Праваслаўныя адзначаюць Вадохрышча

19 января 2015

Праваслаўныя сёння адзначаюць адно з 12 галоўных свят - Вадохрышча, або Богаяўленне Гасподняе. Яно звязанае з хрышчэннем Ісуса Хрыста ў рацэ Іярдан амаль дзве тысячы гадоў таму. Напярэдадні і сёння ў храмах здзяйсняецца вялікае асвячэнне вады. У народзе лічыцца, што богаяўленская вада мае асаблівыя гаючыя ўласцівасці. Акрамя гэтага, сёння тысячы вернікаў па традыцыі акунуцца ў палонку.