Урад Беларусі абмяркоўвае меры абароны ўнутранага рынку

22 апреля 2021

Размова ідзе аб скарачэнні імпарту прадуктаў харчавання, якія і ў нас вырабляюцца ў дастатковым аб'ёме. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і  гандлю распрацавала рэкамендацыі па выкананні  палажэнняў Дактрыны нацыянальнай бяспекі, згодна з якой доля беларускіх тавараў на паліцах магазінаў павінна быць не менш за 80-85 %. Зараз 77 %.  Каб завабіць пакупніка, нашым вытворцам трэба больш рэкламаваць свой тавар і сапернічаць па цане з замежным. Гандлёвым пунктам рэкамендавана аддаць пад свае прадукты добрыя месцы і абазначаць іх на паліцы. Гэта датычыцца і інтэрнэт-гандлю.

Асаблівая ўвага і абароне рынку ад няякаснай прадукцыі. Яе заносяць у рэестр і выносяць забарону на пастаўкі. За першы квартал больш як 400 найменняў імпартнай прадукцыі трапілі ў чорны спіс.