Правілы бяспечнага адпачынку на вадзе

20 июня 2022

З-за спякоты ў Мінскай вобласці пачасціліся выпадкі гібелі людзей на вадзе. Асноўная прычына: неасцярожныя паводзіны і нецвярозы стан. Каб пазбегнуць трагедыі, ратавальнікі кантралююць месцы масавага адпачынку - асабліва падчас выхадных. Супрацоўнікі АСВОДа дзяжураць на пляжах, манітораць акваторыі, а таксама нагадваюць асноўныя правілы бяспекі.

Асаблівая ўвага бяспечнаму адпачынку дзяцей і падлеткаў. Бацькоў просяць не пакідаць іх без нагляду як на беразе вадаёма, так і на пляжы. Маленькім адпачывальнікам пажадана выкарыстоўваць выратавальную камізэльку.