8 апреля 2023

Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон слабаўзбураны.

Некалькі народных прыкмет. Навальніцы ў гэты дзень да доўгага лета і позняга прыходу восені. У палях не засталося снегу - ураджай будзе багатым. Уначы на небе шмат яркіх зорак - чакаюцца замаразкі.

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая халодная ноч была ў Шаркаўшчыне ў 1963 годзе - больш як 12 градусаў марозу, а самы цёплы дзень у 1986-м - у Лельчыцах тэрмометры паказалі амаль 24 градусы цяпла.