Пра надвор’е: 4 лютага магнітных бур не прагназуецца

3 февраля 2024

У нядзелю магнітных бур на тэрыторыі Беларусі не прагназуецца. Геамагнітны фон ад слабаўзбуранага да ўзбуранага.

4 лютага ў народным календары Цімафей Паўзімнік. Прыкмячалі: калі сонейка на Цімафея ззяе - на раннюю вясну, а калі мяцеліца ў гэты дзень - на ўвесь тыдзень разгуляецца.

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая халодная ноч была ў Езярышчы ў 2012 годзе - больш за 33 градусы марозу, а самы цёплы дзень - у 2002-м, у Лельчыцах тэрмометры паказалі 16 градусаў вышэй за нуль.