“Пра надвор’е” - 2 лiпеня ў народным календары Зосiма

1 июля 2022

Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца.

Геамагнітны фон ад спакойнага да слабаўзбуранага.

2 лiпеня ў народным календары Зосiма, якi лічыцца ахоўнiкам пчол. У гэты дзень назiралi за iх паводзiнамi: калi пчолы дружна ляцяць да сваiх вуллёў і хаваюцца ў іх, хутка пойдзе дождж, а калi яны сядзяць на вуллях - будзе моцная спякота.

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў. Самая нізкая начная тэмпература паветра была на метэастанцыі “Акцябр” у 1957-м годзе - плюс 3 градусы, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў Пінску ў 2016-м - больш за 34 градусы цяпла.