27 апреля 2023

28 красавiка на тэрыторыі Беларусі чакаецца адпаведнае геамагнітнае становішча: прыкладна з 3 гадзін ночы і да 12 гадзін дня прагназуецца магнітная бура, далей геамагнітны фон будзе знаходзіцца ў межах ад узбуранага да слабаўзбуранага.

28 красавіка ў народным календары пазначаны прысвятак з назвай Пуд. Пчаляры ў гэты дзень аглядалі вуллі. Калі многа пчол загінула пасля зімы, грэчка не ўродзіцца, а калі добра перазімавалі пчолкі, чакай добры ўраджай.

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая халодная ноч была ў Бярэзінскім запаведніку ў 1978 годзе - больш як 7 градусаў марозу, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў Брэсце ў 2012 годзе - 29,5 градуса цяпла.