24 февраля 2021
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон – слабаўзбураны.

І некалькі народных прыкмет: туманы або завіруха ў гэты дзень - лета будзе дажджлівым, халодны дзень -  вясна настане рана і будзе цёплай.

А зараз пра надвор'е на найбліжэйшы час, але спачатку інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая халодная ноч была ў Горках у 1964 годзе - больш за 27 градусаў марозу, а самы цёплы дзень у 1990-м - у Брэсце тэрмометры паказалі амаль 17 градусаў цяпла.