22 декабря 2022

23 снежня магнітных бур на тэрыторыі Беларусі не прагназуецца. Геамагнітны фон ад спакойнага да слабаўзбуранага.

І некалькі народных прыкмет: паўднёва-заходні вецер прыносіць пераважна цёплае надвор'е. Белыя аблокі відаць некалькі дзён запар - да пахаладання.

Iнфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая халодная ноч была ў Гродне ў 1969 годзе - амаль 30 градусаў марозу, а самы цёплы дзень - у 2015-м - у Высокім тэрмометры паказалі больш за 13 градусаў цяпла.