8 июня 2021

Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца.Геамагнітны фон слабаўзбураны.

Некалькі народных прыкмет: калі ўдзень з'яўляюцца асобныя аблокі, а пад вечар яны знікаюць - чакайце яснае і сухое надвор'е. Раніцай выпала багатая раса – будзе ясны дзень.

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая нізкая начная тэмпература паветра была ў Горках у 1941 годзе - 0,1 градуса марозу, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў Шаркаўшчыне ў 1999 годзе - больш за 33 градусы цяпла.