4 октября 2019

Сёння надвор'е на тэрыторыі Беларусі вызначала няўстойлівая халаднаватая паветраная маса. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах краіны адзначаўся туман. Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не чакаецца. Геамагнітны фон - ад спакойнага да слабаўзбуранага. Некалькі народных прыкмет: "Месяц пачырванеў - чакай ветру. Калі з бярозы лiст не апаў - снег ляжа позна. Асіна губляе лісце - канец восені. Калі чаромха і клён агаліліся -  канчатковы надыход зімы".

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў на 5 кастрычніка: самая халодная ноч была ў Баранавічах ў 1969 годзе - амаль 10 градусаў марозу, а самы цёплы дзень - у Жыткавічах ў 1966 - тэрмометры паказалі амаль 26,5 градуса цяпла.