4 апреля 2020
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон  слабаўзбураны. 5 красавіка ў народным календары каталіцкі прысвятак Арына.  Прыкмячалі, калі ясная ноч з зоркамі - раніцай чакай замаразкаў. Удзень цёпла, а ўначы холадна - да добрага надвор'я ў красавіку. Вавёрка з дупла выходзіць перад цяплом. Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая халодная ноч была ў Езярышчы ў 1956 годзе - амаль 21 градус марозу, а самы цёплы дзень у 2009 - у Брэсце тэрмометры паказалі больш за 22,5 градуса цяпла.