30 июля 2019

Сёння на тэрыторыі Беларусі панавала поле павышанага атмасфернага ціску. Слупкі тэрмометраў пачалі апускацца. Заўтра значных магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца, геамагнітнае становішча - слабаўзбуранае.

31 ліпеня ў народным календары Емяльянаў дзень. Для нашых продкаў гэта быў час паліць у лазні, парыць венікі з травы і кветак. Прыкмячалі, калі ў гэты дзень ракі вылазяць з вады і закопваюцца ў пясок - варта чакаць дажджу. А калі на небе бачныя кучавыя воблакі - да шквалістага ветру. А вось калі маланка пасля дажджу бліскае - да паляпшэння надвор'я.

Самая халодная ноч была на станцыі Палеская ў 2015 годзе - 4 градусы вышэй за нуль. А самы цёплы дзень - у 1994, у Высокім слупкі тэрмометраў паказалі 36 градусаў.