Беларусь і Іракскі Курдыстан маюць намер узаемадзейнічаць ва ўсіх галінах

29 мая 2015

У Мінску адбылося першае пасяджэнне сумеснай групы па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, па выніках якога падпісаны адпаведны пратакол.

Валянцін Рыбакоў, намеснік міністра замежных спраў Беларусі: "Гэта першае пасяджэнне сумеснай групы, таму гэта толькі самы пачатак шляху, які нам яшчэ трэба прайсці".

Самаль Сардар Махмуд, міністр гандлю і прамысловасці аўтаноміі Іракскі Курдыстан Рэспублікі Ірак: "Мы рады, што першае пасяджэнне сумеснай групы завяршылася падпісаннем мемарандума. Спадзяёмся, што гэты дакумент стане дарожнай картай для доўгатэрміновага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Курдыстанам ва ўсіх галінах і сферах, у якіх зацікаўленыя абодва бакі".

Падчас пасяджэнняў бакі дамовіліся наконт стварэння сумесных прадпрыемстваў. Таксама партнёры маюць намер актывізаваць дыялог у сферы прамысловасці, сельскай гаспадаркі, турызму і адукацыі. У найбліжэйшых планах - работа над стварэннем сумеснай нарматыўна-прававой базы.