26 июня 2021

Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон ад спакойнага да слабаўзбуранага.

27 чэрвеня ў календары Елісей. У гэты дзень абавязкова назіралі за надвор’ем, бо існавала вельмі важная прыкмета: калі на Елісея надвор’е цёплае і сонечнае, то застанецца такім яшчэ сем тыдняў. А калі дождж - быць дажджам таксама не менш як сем тыдняў.

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая халодная ноч была ў Бабруйску ў 1969 годзе - крыху больш за 3 градусы цяпла, а самы цёплы дзень у далёкім 1885 - у Пінску тэрмометры паказалі плюс 35,5 градуса.