Дзіцячы сад у новым мікрараёне

3 января 2014

Такі святочны сюрпрыз да Новага года падрыхтавалі ўлады Гродна адразу для 230 дзяцей. Менавіта на такую колькасць дзяцей разлічана дашкольная ўстанова. Узрост выхаванцаў ад года да 6 гадоў. Тут ёсць спальныя і гульнявыя памяшканні, спартыўная і музычная залы, а таксама басейн. Новы будынак асабліва важны для маладога мікрараёна, бо большасць навасельцаў тут сем'і з маленькімі дзецьмі.



Дарэчы, у насталым годзе тут, у мікрараёне Альшанка, пабудуюць сярэднюю школу і яшчэ адзін дзіцячы сад. Разам з гэтым спальны раён інжынеры абкружаць сеткай веладарожак і зонамі адпачынку.