16 февраля 2022
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон  ад спакойнага да слабаўзбуранага.

Некалькі народных прыкмет: туман трымаецца высока - да добрага надвор'я, апускаецца на зямлю - да адлігі і снегу. Галінкі елкі згінаюцца ўніз - да снегападу, глядзяць уверх - дзень будзе ясным.

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў. Самая халодная ноч была ў Езярышчы ў 2011 годзе - амаль 30 градусаў марозу, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў Брэсце ў 1974 - больш за 14 градусаў цяпла.