7 мая 2020
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон слабаўзбураны.

8 мая ў народным календары два пысвяткі  -  Марк і каталіцкі Станіслаў. У народзе прыкмячалі, што пасля Марка ідуць толькі цёплыя дажджы. А па тым, якой убачыш вясёлку, вызначалі надвор’е: калі вясёлка высокая і стромкая,  будзе добрае надвор’е, калі нізкая і спадзістая - чакай непагадзь.