12 марта 2020
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон  ад спакойнага да слабаўзбуранага.
13 сакавіка ў народным календары Васіль Капальнік. Казалі: прыйдзе Васіль Капальнік - і зіма заплача. Асабліва моцна на Васіля Капальніка капае са стрэх. Прыкмячалі: доўгія каплі - доўгі лён. Калі дождж у гэты дзень - будзе лета добрае.